Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

НОВОСТИ

21.02.2026

ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

З 16 лютага па 21 лютага 2026 года ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Стараюрковіцкая сярэдняя школа Любанскага раёна” праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Агульны  цёплы, душэўны настрой надалі ўсяму Тыдню словы А.Зарыцкага:

Пявучая родная мова,

Ты – уладарка нявызнаных скарбаў…

Гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, мэтай якога было: выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, выклікаць жаданне глыбей вывучаць беларускую мову праз правядзенне мерапрыемстваў, акцый, класных гадзін і г.д., развіваць творчае мысленне, пазнавальныя інтарэсы вучняў.

16 лютага адбылося адкрыццё Тыдня, дзе вучні пазнаёміліся з планам мерапрыемстваў.На ўрачыстай лінейцы, якую правёў вучань 11 класа Прахорык Мацвей, для вучняў былі разыграны сертыфікаты з намінацыямі “Кот у мяшку”, “Разам з сябрам”, “+ 10”, “Адмяніцель”  і іншыя, якія вучні з задавальненнем выкарысталі на працягу Тыдня.     

   17 лютага   ў  акцыі “Сэлфі па – беларуску”  прынялі ўдзел вучні 6 класа: фота з калаўротам, з верацяном, з прасам для бялізны, з жытнімі каласамі.

     Да 60 – годдзя з дня нараджэння Алеся Бадака 17 лютага  быў падрыхтаваны вусны часопіс у форме пытанняў – адказаў  “Галоўнае – пісаць ад сэрца…” Вучні з задавальненнем  слухалі песні на словы Алеся Бадака “Добрыя людзі” ў выкананні ансамбля “Сябры”, “Трэба жыць як набяжыць” у выкананні Надзеі Мікуліч.            

 18 лютага вучні пазнаёміліся з  літаратурнай  імпрэзай  ”Барон Х”, прысвечаную Паўлу Міхайлавічу Шпілеўскаму, ураджэнцу вёскі Шыпілавічы,  якую правяла Скрыпнік Надзея Яўгеньеўна, настаўніца местачковай школы.

      18 лютага  вучні 5 – 9 класаў   стваралі  інтэрактыўнае  воблака слоў “Маё любімае слова па – беларуску”. Пяшчота, каханне, боты, акуляры, ружа, дрэва, канава –  словы, выбраныя вучнямі,  выклікаюць усмешку і замілаванне.

    19 лютага  была праведзена квэст - гульня “Фальклор – душа народа”  для пяцікласнікаў.      

20 лютага  праводзілася  акцыя “Смак роднай мовы”. Гастранамічны фэст Беларуская кухня”. Бліны з маслам, дранікі з грыбамі, баранкі – сушкі, бабка ў гліняным гаршку са шкваркамі, сырам – усе гэтыя прысмакі радавалі вока.                                           

 20 лютага  праводзілася  лінгвістычная гульня “У краіне фразеалагізмаў”: квіта за квіту, апошняя спіца ў коле, цягне ката за хвост, цераз пень калоду і інш. Асабліва спадабалася ўдзельнікам гульні “ажыўляць” гэтыя выразы.

      21 лютага быў праведзены Моўны турнір да  Міжнароднага дня роднай мовы “Слова –радасць,  слова – чары”. Мэтай мерапрыемства было выхоўваць павагу да роднага слова, пашырыць веды пра беларускую мову, культуру, традыцыі, развіць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці навучэнцаў, сфарміраваць матывацыю да вывучэння беларускай мовы і ўмення выкарыстоўваць атрыманую інфармацыю ў новай камунікатыўнай сітуацыі.
Каманды прадэманстравалі свае веды па беларускай мове праз конкурсы: “Моцнае звяно”, “Лінгвістычнае лато”, “Чужое слова”, “Слоўнікі ўсе важныя, слоўнікі ўсе патрэбныя”, “Давай карацей”, “Перакладчыкі”, “Веру—не веру”.

21 лютага    былі падведзены вынікі тыдня беларускай мовы і літаратуры. Пераможцам конкурсаў уручаны граматы, салодкія прызы, закладкі для кніг з пажаданнямі на роднай мове.

Тыдзень роднай мовы прайшоў насычана, цікава і пазнавальна. Кожны вучань змог знайсці для сябе нешта новае і карыснае, яшчэ раз пераканаўшыся, што беларуская мова – гэта не толькі школьны прадмет, а жывая, мілагучная і сучасная мова, якой можна ганарыцца.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Г.У.Пажэмяцкас

28.05.2026

ВНИМАНИЕ! Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта