Да рэвалюціі школы ў вёсцы Старыя Юрковічы не было. Пачынаючы з 1917 года вучыў дзяцей па хатах наёмны настаўнік Коўшар. Самі сяляне плацілі яму за вучобу сваіх дзяцей і кармілі. Навучальны год працягваўся з 1лістапада па 1 красавіка (ў час, калі работы было меней). Вучняў было каля 15. Так працягвалася да 1927 года. З 1927 года была створана пачатковая аднакамплектная трохкласная школа. Працаваў у ёй Мастовіч Аркадзь. У 1928 годзе прыехаў у вёску настаўнік Васіль Пракопавіч Драко. Вучняў было каля 20. У 1929 годзе ў вёску прыехала маладзенькая настаўніца Несцяровіч Кацярына Сцяпанаўна і ўтварылася двухкамплектная пачатковая школа з колькасцю вучняў да 50 чалавек. У сяле ў гэты час пачыналася калектывізацыя. Хутары сталі групаваць у адзіны пасёлак. Узнік калгас “Звязда”. У адной з кулацкіх хат размясцілася школа, якая з 1920 года стала існаваць як дзяржаўная ўстанова. Так у Юрковічах пачалося працоўнае жыцё Каці, дзяўчыны родам са Жлобіна, дачкі чыгуначнага рабочага, якая потым стала заслужанай настаўніцай БССР.
Як толькі ў вёску прышло вызваленне, адразу пачаліся школьныя заняткі. Займацца прыходзілася у адной з хат, якія выпадкова мінаваў пажар. Жыць было цяжка. На ўсю вёску ўцалела адна карова. Яе празвалі “карова з залатымі рагамі”. І засталіся ў вёсцы толькі адны жанчыны. Ім прыходзілася і араць, і сеяць, і ўбіраць ураджай. Паступова школа стала папаўняцца школьнымі прыналежнасцямі, сталамі і партамі. Расла колькасць вучняў.
першы пасляваенны выпуск, першая злева Кацярына Сцяпанаўна Несцяровіч
Сучасны будынак быў заселены школьным народам у 1972 годзе
Першым дырэктарам стаў Цераховіч Адам Францавіч, які да гэтага працаваў настаўнікам матэматыкі.
У 1975 годзе яго змяніў Валчок Аляксандр Піліпавіч.
З 1981 года па 1999 год дырэктарам працаваў Церахаў Мікалай Мікалаевіч.
Новае тысячагоддзе школа сустракала з новым дырэктарам – Сысам Рыгорам Іванавічам (1999- 2001). Затым гэту пасаду займалі Кавалеўскі Аляксандр Мікалаевіч (2001-2004).
Ясінскі Мікалай Аляксандравіч (2004-2007)
З 2007 года педагагічны калектыў нашай школы, якая атрымала з 1 верасня 2011 года новую назву - Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Стараюрковіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Любанскага раёна”, узначальвае Сініцкі Алег Рыгоравіч
Проект «Модернизация системы образования Республики Беларусь»
В 2016-2017 годах из средств займа Всемирного банка в рамках проекта «Модернизация системы образования Республики Беларусь» в государственном учреждении образования «Староюрковичский учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа Любанского района», расположенном по адресу: д. Старые Юрковичи, ул.Центральная, д. 18а, Любанский р-н, Минская обл., выполнены работы по капитальному ремонту здания.
Подрядной организацией, Дочерним унитарным строительным предприятием «ПМК №201», выполнены работы по ремонту кровли, замене окон, дверей, ремонту помещений учебных кабинетов, коридоров, санузлов на сумму 398 212, 39 рублей.
Директор ГУО «Староюрковичский учебно-педагогический комплекс детский сад– средняя школа Любанского района» Синицкий Олег Григорьевич, тел.8 01794 64 9 32, почта школы: starurk@luban.edu.by
Начальник управления по образованию, спорту и туризму Любанского районного исполнительного комитета Каравацкая Татьяна Леонидована, тел. 8 01794 64 4 90, почта управления:roo@luban.edu.by
раскрыть » / « свернуть