Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Об учреждении

01.09.2020

Цель и задачи на 2020/2021 учебный год

раскрыть » / « свернуть

Наш герб, флаг и гимн

 
  
        

Да рэвалюціі школы ў вёсцы Старыя Юрковічы не было. Пачынаючы з 1917 года вучыў дзяцей па хатах наёмны настаўнік Коўшар. Самі сяляне плацілі яму за вучобу сваіх дзяцей і кармілі. Навучальны год працягваўся з 1лістапада па 1 красавіка (ў час, калі работы было меней). Вучняў было каля 15. Так працягвалася да 1927 года.  З 1927 года была створана пачатковая аднакамплектная трохкласная школа. Працаваў у ёй Мастовіч Аркадзь. У 1928 годзе прыехаў у вёску настаўнік Васіль Пракопавіч Драко. Вучняў было каля 20.  У 1929 годзе ў вёску прыехала маладзенькая настаўніца Несцяровіч Кацярына Сцяпанаўна і ўтварылася двухкамплектная пачатковая школа з колькасцю вучняў да 50 чалавек. У сяле ў гэты час пачыналася калектывізацыя. Хутары сталі групаваць у адзіны пасёлак. Узнік калгас “Звязда”. У адной з кулацкіх хат размясцілася школа, якая з 1920 года стала існаваць як дзяржаўная ўстанова. Так у Юрковічах пачалося працоўнае жыцё Каці, дзяўчыны родам са Жлобіна, дачкі чыгуначнага рабочага, якая потым стала заслужанай настаўніцай БССР. 

Як толькі ў вёску прышло вызваленне, адразу пачаліся школьныя заняткі. Займацца прыходзілася у адной з хат, якія выпадкова мінаваў пажар. Жыць было цяжка. На ўсю вёску ўцалела адна карова. Яе празвалі “карова з залатымі рагамі”. І засталіся ў вёсцы толькі адны жанчыны. Ім прыходзілася і араць, і сеяць, і ўбіраць ураджай. Паступова школа стала папаўняцца школьнымі прыналежнасцямі, сталамі і партамі. Расла колькасць вучняў. 

першы пасляваенны выпуск, першая злева Кацярына Сцяпанаўна Несцяровіч

Сучасны будынак быў заселены школьным народам у 1972 годзе

Першым дырэктарам стаў Цераховіч Адам Францавіч, які да гэтага працаваў настаўнікам матэматыкі.

У 1975 годзе яго змяніў Валчок Аляксандр Піліпавіч.

З 1981 года па 1999 год дырэктарам працаваў Церахаў Мікалай Мікалаевіч.

Новае тысячагоддзе школа   сустракала з новым дырэктарам – Сысам Рыгорам Іванавічам (1999- 2001). Затым гэту пасаду займалі Кавалеўскі Аляксандр Мікалаевіч (2001-2004).

Ясінскі Мікалай Аляксандравіч  (2004-2007)

З 2007 года педагагічны калектыў нашай школы, якая атрымала з 1 верасня 2011 года новую назву - Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Стараюрковіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Любанскага раёна”, узначальвае Сініцкі Алег Рыгоравіч

Особенности учреждения образования:

- 16-ый год учреждение образования посещают ребята из РСПЦ отделение социальный приют;

- с 2011 года в учреждении работает бизнес-компания "К земле с любовью"(по выращиванию рассады томатов , перцев, цветочных культур для реализации населению с целью получения прибыли);

- в 2019 году - Диплом главного управления образования Минского областного исполнительного  комитета  Лауреата областного конкурса "За достижение высоких показателей в развитии образования" в номинации "Лучшее учреждение общего среднего образования, расположенное в сельской местности".

Разделы сайта